Да консульства Польшчы ў Брэсце бясконца прыходзяць людзі (фота)

Учора і сёння людская ручаінка цячэ да будынку польскага консульства ў Брэсце, каб выказаць спачуванне з нагоды гібелі прэзідэнта, урадоўцаў і грамадзян Польшчы ў авіякатастрофе пад Смаленскам. 
Маладая дзяўчына кажа па-польску: "Вельмі шкада, што загінуў спадар Прэзідэнт. Цяжка ад таго, што здарылася гэтая трагедыя. Жыву тут, у Брэсце. Крыху полька я, вучуся гаварыць па-польску тут. Гэта вялікая бяда для польскага народа".

Жанчына: "Тое, што здарылася, немагчыма ўкласці ў нейкія рамкі. Перад смерцю ўсё марнее. Чарговы раз Катынь забрала польскую эліту. Змірыцца з гэтым сэрца не можа. Застаецца толькі маліцца. Не магу гаварыць, прабачце, цяжка".

У консульстве стаіць чарга з тых, хто хоча ўнесці запіс у Кнігу спачуванняў. Супрацоўнікі консульства кажуць, што колькасць людзей, хто нейкім чынам выказаў спачуванне, надзвычай вялікая, магчыма, лік ужо ідзе на тысячы.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі