Дакументы на пастаўкі нафты ў Беларусь пачалі афармляць 4 расійскія кампаніі

Дакументы на пастаўкі нафты ў Беларусь пачалі афармляць 4 расійскія кампаніі

У Расіі чатыры нафтавыя кампаніі пачалі афармляць маршрутныя даручэнні па пастаўках нафты ў Беларусь у красавіку. Пра гэта перадае ТАСС са словаў афіцыйнага прадстаўніка кампаніі "Транснафта" Ігара Дзёміна

Ён дадаў, што гэта кампаніі, якія традыцыйна пастаўлялі нафту на беларускія НПЗ.

Паведамляецца, што расійскія кампаніі плануюць паставіць у Беларусь у красавіку каля 1 мільёна тон. 

У чацвер "Раснафта" паведаміла, што будзе пастаўляць нафту ў Беларусь на агучаных раней умовах — з прэміяй 5 долараў за тону.

Між тым, у Беларусі заяўляюць, што гатовыя купляць расійскую нафту гатунку Urals па 4 долары за барэль і без выплаты прэміі. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас патлумачыў, што выплата прэмій пастаўшчыкам будзе ўрэгуляваная міжбюджэтнымі разлікамі.

Агулам Беларусь разлічвае атрымаць у красавіку каля 2 мільёнаў тон нафты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі