Данецк і Луганск ствараюць "Саюз народных рэспублік"
Пра гэта заявіў "прэм'ер" самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі", грамадзянін Расіі Аляксандр Барадай.
24 чэрвеня ён напісаў у твітары, што "на сэсіі Вярхоўнага савета ДНР прыняты канстытуцыйны акт аб канфедэрацыйным аб'яднанні ДНР і ЛНР у Саюз народных рэспублік".
Такім чынам, прарасійскія сілы выкарысталі спыненне ўкраінскімі сілавікамі агню для перагрупіроўкі сілаў. Дарэчы, як вядома, ДНР і ЛНР Кіевам прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі. Не выключана, што ствараецца новая структура, якая магла б удзельнічаць у імаверных перамовах. Праўда, шанцы на іх мінімальныя, тым больш пасля новых атак тэрарыстаў і збіцця ўкраінскага верталёта каля Славянска.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не выключае, што рэжым спынення агню будзе скончаны датэрмінова (ён абвяшчаўся да 27 чэрвеня).
Фота — ria.ru