Данецкія баевікі паабяцалі спыніць агонь да 27 чэрвеня

Як вядома, улады Украіны абвесцілі аб спыненні агню да 27 чэрвеня. Яны прапанавалі баевікам скласці зброю, расійскім наймітам паабяцалі магчымасць вярнуцца на радзіму. Аднак у апошнія дні баевікі працягвалі атакі на ўкраінскіх сілавікоў.



Як паведамляе РІА "Новости", у Данецку на перамовы "па рэалізацыі мірнага плана па ўрэгуляванню канфлікта на ўсходзе Украіны" сабраліся: экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма (ён паехаў на даручэнне прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі), два прадстаўнікі АБСЕ, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Цароў (ва Украіне ён абвешчаны ў вышук), кіраўнік грамадскай арганізацыі "Украінскі выбар" Віктар Медзвядчук, "прэм'ер" самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" Аляксандр Барадай ды іншыя.



Барадай заявіў, што калі ўкраінскія войскі спыняць агонь, падраздзяленні ДНР таксама гэта зробяць і спыняць агонь да 27 чэрвеня. Ён выказаў надзею, што пачнуцца "кансультацыі аб вядзенні перамоваў аб мірным урэгуляванні канфлікту".



Ці даехалі да Данецка для ўдзелу ў перамовах прадстаўнікі так званай "Луганскай народнай рэспублікі", пакуль невядома.
 

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі