Данецкія сепаратысты захапілі шахту з 700-мі гарнякамі пад зямлёй
Адабраны амаль увесь аўтапарк шахты: 13 КрАЗаў для перавозкі горнай пароды, 5 аўтамабіляў ГАЗ Газель і 4 легкавікі.
Як паведамляе УНІАН, у суботу раніцай невядомыя ўзброеныя людзі на БТР і грузавіку з сімволікай ДНР уварваліся на тэрыторыю Шахты Камсамолец Данбасу. Пагражаючы зброяй, яны паклалі супрацоўнікаў адміністрацыйнага будынку тварам уніз, забралі ў іх мабільныя тэлефоны. У той момант у шахце знаходзілася болей за 700 чалавек.
Частка баевікоў вымагалі грошы і транспарт. Наяўных грошай на шахце не было, таму сепаратысты пайшлі на аўтастаянку і забралі амаль увесь транспарт. Таксама яны захапілі і ўскрылі два банкаматы, якія знаходзіліся на тэрыторыі шахты.
Іншая частка ўзброеных сепаратыстаў заблакавала дарогу да шахты, таму другая змена шахцёраў (каля 800 чалавек) не змагла трапіць на працу.