Дарадца “Стралка” пацвердзіў расстрэлы ў Славянску
Паводле словаў баевіка Ігара Друзя, яго паплечнікі ўпэўненыя ў перамозе над украінскім урадам, які ён назваў “кіеўскімі тэрарыстамі”.
Дарадца лідара сепаратыстаў Ігара Стралкова (Гіркіна) пацвердзіў у размове з ВВС выпадкі “расстрэлаў за цяжкія злачынствы ва ўмовах надзвычайнага становішча” на кантраляваных баевікамі тэрыторыях.
Друзь цвердзіць, што сепаратысты маюць намер пабудаваць “сацыяльную дзяржаву”, якая будзе абараняць “хрысціянскія каштоўнасці” і караць “грамадскія хібы”. Дарадца “Стралка” не сумняецца, што большасць “сябраў апалчэння” падтрымлівае ўвядзенне смяротнай кары за цяжкія злачынствы.
Міністэрства ўнутраных справаў Украіны ў сваю чаргу заяўляе, што калі паведамлення пра пазасудовыя забойствы пацвердзяцца, будзе распачатая крымінальная вытворчасць.
Фота: ВВС