Дар’я Домрачава — другая ў індывідуальнай жаночай гонцы

Домрачава стала другой, нягледзячы на 2 штрафныя хвіліны. Беларуска лідзіравала цягам амаль усёй гонкі, чыста адстралялася на трох першых рубяжах. Але на вырашальным этапе біятланістка двойчы прамахнулася і саступіла ў выніковым пратаколе каля 34 секундаў чэшцы Даніэле Сукалавай, якая, дарэчы, не закрыла толькі адну мішэнь.



Трэцяй фінішавала яшчэ адна прадстаўніца Чэхіі Вераніка Віткава. Яна чыста адстралялася на ўсіх рубяжах, але прайграла Домрачавай 4 секунды.



Надзея Скардзіна таксама выбіла 20 з 20 і заняла 7-е месца, Надзея Пісарава з двума промахамі — 47-я. Настасся Дубарэзава не закрыла 5 мішэняў, у яе толькі 68-ы радок. А Настасся Каліна на старт так і не выйшла.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі