Дар'я Домрачава можа прапусціць наступны этап Кубка свету
Найлепшая беларуская біятланістка не лепшым чынам выступіла на першым этапе — у агульным заліку яна толькі 9-я.
Аднак у Францыі Домрачава найхутчэй не выступіць. Як заявіў газеце "Комсомольская правда в Беларуси" намеснік кіраўніка Беларускай федэрацыі біятлона Сяргей Булыгін, спартоўка можа паехаць трэніравацца ў Італію. Там пазней да яе далучыцца і ўся каманда.
"Мы абмяркоўваем такі варыянт, але канчатковае слова за трэнерамі. Чаму? Таму што так будуецца падрыхтоўка да Алімпіяды. Гульні ў Сочы больш важныя", — сказаў Булыгін.
Фота — bymedia.net