Дар’я Домрачава нарадзіла дачку

Дар’я Домрачава нарадзіла дачку

1 кастрычніка знакамітая біятланістка Дар’я Домрачава нарадзіла дачку. Роды адбыліся ў шостай радзільні Мінска. Вага малой — 3650, мама і дзіця адчуваюць сябе добра, паведамляе kp.by.

Домрачава нараджала ў палаце павышанай камфортнасці.

У красавіку стала вядома, што Дар’я Домрачава і “кароль біятлону”, нарвежскі спартсмен Уле-Эйнар Б’ерндален чакаюць дзіця. Пазней пара пабралася шлюбам і згуляла вяселле ў Нарвегіі. Нараджаць дзіця Дар’я вырашыла ў Мінску і спачатку выбрала 5-ю радзільню, аднак потым высветлілася, што спартсменка будзе нараджаць у 6-й радзільні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі