Дар’я Домрачава не атрымае Вялікі крышталёвы глобус

На старт Домрачава ішла першай і захоўвала лідарства палову гонкі: стральба з палажэння лежачы была бездакорнай. Пасля другога агнявога рубяжа беларуска ішла з адрывам у 44 секунды ад бліжэйшай пераследніцы — расіянкі Вольгі Вілухінай. Аднак на трэцім рубяжы Домрачаву спасцігла няўдача — чатыры промахі. Апошні рубеж таксама быў няўдалым і прынёс тры штрафныя колы. Яна сыходзіла чацвёртай, але на пяты ёй наступала фінка Кайса Макярайнен, якая на фінішы вырвалася наперад і адцясніла беларуску. У выніку Дар’я Домрачава заняла 5-е месца і развіталася з надзеямі на Вялікі крышталёвы глобус.


Сённяшні пас’ют выйграла Анастасія Кузьміна са Славакіі, другое месца ў нарвежкі Туры Бергер, трэцяе — у расіянкі Вольгі Вілухінай.



Вынікі іншых беларускіх спартсменак: Анастасія Дубарэзава — 29-е месца, Людміла Калінчык — 38-е, Анастасія Каліна — 50-е. Надзея Скардзіна ў гонцы не ўдзельнічала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі