Дар'я Домрачава прапусціць сезон Кубка свету 2015/16 гадоў

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заявіла, што прапусціць на адзін сезон 2015/2016 спаборніцтвы Кубка свету. Пра гэта газеце "Прессбол" паведаміла яе прадстаўніца Марта Скавінская.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка і ўладальніца Вялікага Хрустальнага глобуса 2014/15 кажа, што адчувала патрэбу ў аднаўленні і раней меркавала прапусціць частку стартаў.

"Але арганізм не падманеш. І "падхоплены" монануклеоз стаў своеасаблівым сігналам — вярнуў мяне да майго першапачатковага жадання", — зазначыла Домрачава.

Наступны месяц спартоўка плануе правесці "ў вельмі спакойным і зберагальным рэжыме". Яна плануе трэніравацца паводле індывідуальнага графіку.

Фота: interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі