Дар'я Домрачава выйграла другую гонку за два дні
4 студзеня беларуская біятланістка выйграла гонку пераследу ў Оберхофе.
Гэта чацвёрты этап Кубка свету. Напярэдадні Домрачава перамагла тамсама ў гонцы пераследу.
Наша спартоўка зрабіла два промахі на другім агнявым рубяжы, але гэта не перашкодзіла ёй перамагчы. Другое месца ў сённяшняй гонцы заняла фінка Кайса Мякярайнен, на трэцяй пазіцыі нарвежка Сінове Салемдаль.
Фота — nv-online.info