Дар’я Домрачава захварэла на монануклеоз

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава захварэла на монануклеоз, пра гэта спартсменка паведаміла ў сваім Інстаграме.

“Монануклеоз... Недзе я ўжо пра гэта чула... Не самы прыемны дыягназ... Усім прывітанне і просьба не перажываць, вострая форма ужо ў мінулым... З рэкамендацый медыкаў: адпачынак і прагулкі на свежым паветры... З’явіўся шанец атрымаць асалоду ад лета”.

Монануклеоз — гэта інфекцыйная хвароба, ад якой няма спецыфічнага лячэння, але фізічныя нагрузкі рэкамендуюць абмяжоўваць на працягу 1-1,5 месяца.

Фота з instagram

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі