Дар'я Домрачава заняла 3-е месца ў спрынтарскай гонцы
У Антхольцы праходзіць чарговы этап Кубка свету па біятлоне.
Наша суайчынніца пасля двух штрафных кругоў фінішавала з вынікам 20.40,3 (0-2) і заваявала "бронзу". У дзясятку наймацнейшых трапіла таксама Надзея Скардзіна — 20.54,3 (0-0), піша "Прессбол".
Фота — bymedia.net