Дар’я Домрачава заняла 6-е месца ў гонцы пераследу ў Аберхофе

Дар’я Домрачава заняла 6-е месца ў гонцы пераследу ў Аберхофе

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла 6-е месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе. На старце Домрачава была 8-й і прэтэндавала на выхад у тройку лідараў, аднак два промахі на кожнай стральбе стоячы не дазволілі ёй пазмагацца за медалі.

Яшчэ адна прадстаўніца нашай краіны, Ірына Крыўко, прыйшла на фініш 20-й, а Надзея Скардзіна заняла 22-і радок, хоць была на старце 35-й.

Перамога ў гонцы дасталася Анастасіі Кузьміной са Славакіі, на другім месцы італьянка Даратэя Вірэр, на трэцім — украінка Віта Семярэнка.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі