Дар'я Домрачава заваявала бронзу ў спрынце

Дар'я Домрачава заваявала бронзу ў спрынце

Дар'я Домрачава заваявала бронзу ў спрынце на 7,5 км. У пятніцу, 10 сакавіка, у Канціёлахці пачаўся восьмы этап Кубка свету па біятлоне. На двух агнявых рубяжах беларуска дапусціла толькі адзін промах. Яна саступіла нарвежцы Тырыл Экхаф, якая промахаў не мела, 20 секундаў. Другое месца заваявала немка Лаура Дальмаер, якая таксама мела адзін промах і апярэдзіла Дар'ю на 2 секунды.

Гэта другая ўзнагарода Домрачавай на этапах Кубка свету пасля яе вяртання ў вялікі спорт. 13 лютага яна выйграла срэбра ў гонцы пераследу.

Вынікі іншых беларусак: Надзея Скардзіна — 26 месца (+1.10,4, без промахаў), Дар'я Юркевіч — 61-е (+2.08,1, адзін промах), Ірына Крыўко —— 69-е (+2.30,2, два промахі), Надзея Пісарава — 80-е сярод 94 удзельніц (+3.00,3, два промахі).

Мужчынскі спрынт на 10 км выйграў француз Мартэн Фуркад, лепшы з беларусаў, Дзмітрый Абашаў, быў 49-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі