Дар'я Корсак: Саша хоча хутчэй з'ехаць у калонію

Размаўлялі Даша і Аляксандр праз шкло па тэлефоне, казаць пра палітыку, следства або ўмовы ўтрымання на такіх спатканнях забаронена. З-за тэхнічных накладак у СІЗА КДБ спатканне доўжылася замест належныз трох гадзін 1 гадзіну і 45 хвілін.

"Я сказала, што людзі яго не забываюць, памятаюць, што за яго змагаюцца. Саша хоча хутчэй з'ехаць у калонію, не думае, што гэта хутка скончыцца. Сказаў, што за ўвесь час арышту самымі радаснымі для яго былі навіны, што Наталлю Радзіну і Ірыну Халіп выпусцілі з СІЗА, хоць і на такіх умовах", — распавяла Дар'я сайту charter97.

Нагадаем, прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі прызнаны вязнем сумлення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі