Дэмабілізаваўся палітпрызыўнік Цянюта
Сёння пасля службы ў дэсантных войсках вярнуўся ў Гомель актывіст "Маладога фронту" Андрэй Цянюта.
Ён і цяпер перакананы, што яго прызыў быў "палітычным", але аб службе ў войску не шкадуе:
"За паўтара года я таму-сяму навучыўся. Напрыклад, страляць з гранатамёта, наладжваць адносіны ў калектыве".
Андрэй заявіў Радыё "Свабода", што не будзе адмаўляцца ад грамадскай дзейнасці: "Буду змагацца за вызваленне Зміцера Дашкевіча і майго калегі Эдуарда Лобава, з якім мы 9 месяцаў служылі ў адной роце. І, вядома, іншых палітвязняў".