Дэпутат Русы ў Цхінвалі: Пытанне Паўднёвай Асетыі разгледзім у бліжэйшы час

Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі знаходзіцца з працоўным візітам у самаабвешчанай рэспубліцы Паўднёвая Асетыя, дзе сёння праходзяць парламенцкія выбары. Група беларускіх дэпутатаў на чале з Міхаілам Русым сустрэлася з мясцовым прэзідэнтам Эдуардам Какойты.
Русы адзначыў, што галоўнай мэтай візіту з'яўляецца наладжванне "сур'ёзных кантактаў" з парламентам Паўднёвай Асетыі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Рес". "Працэс самастойнасці заўсёды праходзіць цяжка. Але трэба даказваць, што вы маеце сваю думку, свае падыходы", — сказаў дэпутат прэзідэнту. У сваю чаргу Какойты выказаў удзячнасць Аляксандру Лукашэнку за пастаянную падтрымку і ўвагу да Паўднёвай Асетыі.

Што да прызнання Беларуссю незалежнасці самаабвешчанай рэспублікі, дык Міхаіл Русы паабяцаў, што ўжо "ў бліжэйшы час мы будзем разглядаць гэтае пытанне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі