Дэпутатка Бундэстага: Расія пагражала ў адказ на санкцыі пачаць вайну
Пра гэта напісала ў Facebook Марылуіз Бек, якая спасылаецца на інфармаваныя крыніцы.
"Чаму ЕС не рашае з санкцыямі? — піша дэпутатка нямецкага Бундэстага. — У палітычным Берліне добра інфармаваныя крыніцы расказваюць, што высокія расійскія дыпламаты адкрыта пагражаюць, што Расія, у выпадку сур'ёзных санкцый, будзе адчуваць сябе цалкам свабоднай і пойдзе проста на Украіну... Калі гэта праўда, гэта тлумачыць так шмат".
Фота — УНІАН