Дэпутатка Гуйвік: легалізацыя лёгкіх наркотыкаў пакрыўдзіць нашу нацыю

Дэпутатка Гуйвік: легалізацыя лёгкіх наркотыкаў пакрыўдзіць нашу нацыю

Легалізацыя лёгкіх наркотыкаў пакрыўдзіць традыцыі нашай краіны. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ заявіла старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Наталля Гуйвік.

Дэпутатка ведае, што шмат у якіх краінах лёгкія наркотыкі легалізаваныя. Аднак у Беларусі такую меру яна лічыць непатрэбнай. Прычым аргументуе даволі арыгінальна.

"Але я катэгарычна супраць гэтай легалізацыі, паколькі ў першую чаргу лічу, што гэта пакрыўдзіць нашу нацыю, яе традыцыі. І, вядома ж, я сабе задаю пытанне: а што б было, калі б хтосьці прапанаваў дазволіць ісламскаму свету ўжываць спіртныя напоі? А мы ведаем, што ўжыванне спіртных напояў забаронена Каранам. Вядома ж, гэта выкліча велізарны гнеў і сацыяльную вялікую напружанасць", — тлумачыць Гуйвік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі