Дэйвід Крэмэр: Еўрасаюз мусіў бы далучыцца да санкцыяў ЗША

Пра гэта былы памочнік дзяржсакратара ЗША па правах чалавека, дэмакратыі і працы Дэйвід Крэмэр паведаміў у інтэрв'ю Радыё "Свабода". Нагадаем, што прэзідэнт ЗША Барак Абама працягнуў дзеянне санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі. Афіцыйны Мінск у адказ заявіў, што разглядае ануляванне санкцый як абавязковую ўмову аднаўлення дыялогу з Вашынгтонам.

Па словах Крэмэра, Злучаныя Штаты падтрымлівалі намаганні Еўрасаюзу далучыць беларускі рэжым да дыялогу і супрацоўніцтва, але чакалі ў адказ крокаў па лібералізацыі палітычнай сістэмы. Вызваленне палітвязняў, на думку Крэмера, было толькі адным з такіх крокаў, хоць і вельмі важным. Амерыканскі палітык мяркуе, што Еўрасаюз павінен быў захаваць некаторыя санкцыі супраць Беларусі. Але, на жаль, Еўрасаюз адмяніў усе свае санкцыі супраць Мінску праз два тыдні пасля парламенцкіх выбараў.

У выніку, ціск на рэжым Лукашэнкі быў паслаблены. Крэмэр выказаў надзею, што гэтай восенню, разглядаючы адносіны з Беларусьсю, Еўрасаюз можа вярнуць ранейшыя санкцыі супраць Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі