Для насельніцтва могуць увесці дыферэнцыраваныя тарыфы на электрычнасць
У Беларусі павінна быць больш дыферэнцыраваных тарыфаў на электраэнэргію. Такое меркаваньне выказаў сёньня старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.
Ён перакананы, што “тарыфны сшытак” павінен стаць больш аб’ёмным, а розніца паміж тарыфамі — істотнай.
На думку Мясніковіча, у чалавека павінна быць магчымасць скарыстацца ільготным тарыфам цягам сутак ці тыдня, каб выконваць энергазатратныя хатнія працы.
У Беларусі ўжо дзейнічаюць тарыфы, дыфэрэнцыяваныя па часе, калі энергасістэма адчувае максімальную і мінімальную нагрузку. У некаторых выпадках розніца можа дасягаць трохразовага памеру, паведамляе БЕЛТА.