Для пошуку дармаедаў у Беларусі створаць спіс усіх падаткаплацельшчыкаў

Агульны спіс падаткаплацельшчыкаў складуць у Беларусі для пошуку дармаедаў. Пра гэта расказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Як расказаў чыноўнік падчас прамой лініі на сайце Мінпрацы, спіс плацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў будзе складаць Міністэрства па падатках і зборах сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі.

Кавалькоў паведаміў, што інфармацыя пра знойдзеных такім чынам дармаедаў будзе накіроўвацца ў органы мясцовай улады і падатковыя інспекцыі. А яны ў сваю чаргу накіруюць дармаедам паведамленні аб неабходнасці выплаціць падатак.

Юрыст Тамара Сідарэнка лічыць, што схавацца ад выплаты падатку “за дармаедства”, будзе амаль немагчыма. “Цяпер высокі ўзровень камп’ютарызацыі, уліку грамадзян. Схавацца вельмі цяжка. Ёсць абавязковая рэгістрацыя, улік у падатковых службах. Думаю, пазбегнуць выплаты падатку змогуць адзінкі”, — мяркуе юрыст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі