Для зборнай Беларусі па біятлоне фіны зрабілі новую форму
Новыя камбінезоны для беларускіх лыжнікаў-стралкоў прадставіла вядомая кампанія One Way Sport.
Форму ўжо даслалі для нашых спартсменаў у фінскае мястэчка Вуакаці — там цяпер праводзяць перадсезонны збор, які працягнецца да 31 кастрычніка. Плануецца, што каманда вернецца ў Мінск 1 лістапада.
One Way Sport — вядомая фінская кампанія, якая займаецца стварэннем спартовай амуніцыі. Сваю дзейнасць яна пачала з выпуску лыжных палак, а цяпер пад брэндам кампаніі вырабляецца вялікі асартымент спартовага інвентару і адзення, паведамляе newsbel.by