Дом Маты Хары згарэў у Нідэрландах

Гэта адбылося ў суботу, 19 кастрычніка, перадае агенцтва Франс Прэс.



Маргарэта Гертруда Зэле была дачкой уладальніка крамы капелюшоў. У 18 гадоў яна выйшла замуж за 38-гадовага афіцэра, які служыў у Ост-Індыі, але шлюб не склаўся. Маргарэта прыехала ў Францыю без мужа і грошай, узяла сабе новае імя і стварыла вобраз экзатычнай танцоркі Маты Хары.



13 лютага 1917 года яе арыштавалі ў Парыжы па абвінавачанні ў шпіянажы. Суд над Матай Хары быў закрытым. Яе расстралялі 15 кастрычніка 1917 года. У музеі анатоміі доўгі час захоўвалася забальзамаваная галава легендарнай жанчыны, аднак у 2000 годзе яе скралі невядомыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі