Домрачава адстае ад Бергер толькі на 3 ачкі

Спрынтарская жаночая гонка пройдзе сёння ў Славеніі ў рамках сёмага этапа Кубка свету па біятлоне. Пачатак — у 17.30 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя — на тэлеканале “Беларусь 2”.



Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава выйдзе на дыстанцыю 40-й. Як паведамляе "Прессбол", у агульным заліку Кубка свету ў нарвежкі Торы Бергер цяпер 458 ачкоў, у Дар'і Домрачавай — 455. Ужо сёння трохразовая алімпійская чэмпіёнка мае магчымасць выйсці на першае месца.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі