Домрачава заняла 34-е месца ў гонцы пераследу ў Аберхофе
Дар’я Домрачава заняла 34-е месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у нямецкім Аберхофе. Гонка адбылася 7 студзеня. Беларуская біятланістка другі раз пасля нараджэння дачкі выйшла на лыжную. Яна стартавала з 36-й пазіцыі і паказала 7-ы вынік па хуткасці на трасе, але дапусціла ажно 6 промахаў на агнявых рубяжах, што не дазволіла ёй заняць высокае месца ў фінішным пратаколе.
Яшчэ адна беларуска, Ірына Крыўко, прыйшла на фініш 41-й і мела 8 штрафных колаў. Дар’я Юркевіч зрабіла 5 промахаў на двух рубяжах і знялася з дыстанцыі, бо саперніцы абышлі яе на цэлае кола.
Пераможцай гонкі стала францужанка Мары Дарэн-Абэр, на другім месцы Габрыэла Каўкалава з Чэхіі, на трэцім — фінка Кайса Макярайнен.
8 студзеня ў Аберхофе пройдзе гонка з масавым стартам, у якой прымуць удзел і беларускія спартсменкі.