Домрачава заняла 4-е месца ў гонцы пераследу ў Канціялахці
Беларуска Дар’я Домрачава заняла 4-е месца ў гонцы пераследу, якая прайшла ў рамках этапу Кубка свету па біятлоне ў фінскім Канціялахці. Лідар айчыннай зборнай старавала з трэцяй пазіцыі, але на агнявых рубяжах Дар’ю падвяла стральба — два промахі на першым, адзін — на другім. На трэцім і чацвёртым агнявых рубяжы яна адстралялася чыста, што дазволіла ёй дагнаць лідараў, аднак у прызавую тройку Домрачава не трапіла.
Надзея Скардзіна стартавала на 26-й пазіцыі і правяла чыстую стральбу на чатырох рубяжах, але яе падвяла хуткасць. У выніку — 18-е месца.
Перамога ў гонцы дасталася немцы Лаўры Дальмаер, на другім месцы — Мары Дарэн-Абэр з Францыі, на трэцім — Ліза Вітоццы з Італіі.