Домрачава заняла 6-е месца ў біятлонным масстарце ў Румпольдынгу

Домрачава заняла 6-е месца ў біятлонным масстарце ў Румпольдынгу

Беларуска Дар’я Домрачава заняла 6-е месца ў біятлоннай гонцы з масавым стартам, якая прайшла 14 студзеня ў Румпольдынгу ў рамках этапа Кубка свету. Цягам дыстанцыі 12,5 кіламетраў Домрачава зрабіла тры памылкі ў стральбе, аднак паказала добрую хуткасць і ў выніку здолела ўвайсці ў дзясятку.

Яшчэ адна прадстаўніца нашай краіны, Ірына Крыўко, заняла 14-е месца (адзін промах), у Надзеі Скардзіна — 16-ы вынік (таксама адзін промах).

Перамога дасталася Кайсе Макярайнен з Фінляндыі, на другім месцы Лаура Дальмаер з Нямеччыны, на трэцім — Вераніка Віткава з Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі