Двое з траіх ганцавіцкіх "ухілістаў" – у Злучаных Штатах

Тры чалавекі, па звестках Ганцавіцкага ваенкамату, атрыманых журналістамі газеты "Ганцавіцкі час", ухіляюцца ад службы ў войску. Адзін з іх, Юры Гардзей, вучыцца і працуе ў Злучаных Штатах.  У ЗША знаходзіцца і другі "ўхіліст" - Максім Жалезны. Праўда, хлопец з'ехаў туды з братам і бацькамі.

А 22-гадовы Мікола Цыван у 2007 годзе ўжо быў асуджаны да штрафу ў 900 тысяч рублёў, але ў войска не пайшоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі