Двух слесараў "Барысаўгаза" будуць судзіць за гібель шасці чалавек

Двух слесараў "Барысаўгаза" будуць судзіць за гібель шасці чалавек

5 студзеня ў судзе Барысаўскага раёна пачнецца судовы разгляд крымінальнай справы аб атручэнні газам дзвюх сем'яў у Барысаве, што здарылася на пачатку 2016 года.

Паводле інфармацыі БелаПАН, абвінавачанымі па справе праходзяць  два слесары аварыйна-аднаўленчых работ у галiне газазабеспячэння 4-га разраду філіяла ВУ "Барысаўгаз". Ім выставілі абвінавачанне ў прычыненні смерці па неасцярожнасці дзвюм і больш асобам.

Нагадаем, што шэсць загінулых чалавек былі выяўленыя ў дзвюх кватэрах шматкватэрнага жылога дома ў Барысаве, размешчаных адна пад адной. У кватэры на трэцім паверсе аварыйная служба па выкліку выявіла загінулых пажылых жанчыну і мужчыну. А ў кватэры пад імі знайшлі целы сям'і з чатырох чалавек, дзяцей 10 і 17 гадоў.

Магчымай прычынай здарэння газавікі назвалі атручэнне чадным газам з-за парушэння працы дымавых каналаў і сістэмы вентыляцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі