14-гадовая школьніца атрымала велізарны тэрмін за наркотыкі
14-гадовая школьніца атрымала вялікі тэрмін
Навучэнка адной з гродзенскіх школ зрабілася фігуранткай крымінальнай справы, паведамляюць дзяржСМІ.
Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў за распаўсюд асабліва небяспечнага псіхатропу клефедрону ў аб'ёме каля грама.
— Падлеткі знаходзілі аб'явы аб нелегальным заробку ў інтэрнэце, пасля чаго да іх звяртаўся куратар і абяцаў лёгкія грошы. Затым яны атрымлівалі на рукі партыі наркотыкаў, расфасоўвалі і распаўсюджвалі шляхам закладак па тэрыторыі горада Гродна. Усе фігуранты спраў — з паспяховых сем'яў і самі пры гэтым наркотыкі не ўжывалі, — расказала начальніца інспекцыі па справах непаўналетніх Кастрычніцкага РАУС Гродна Дыяна Алешчык.
Пакаранне школьніца будзе адбываць у спецыяльнай выхаваўчай калоніі для непаўналетніх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.