Дырэктар бібліятэкі ім.Купалы адмовіла ў памяшканні для напісання дыктоўкі

Дырэктар сталічнай бібліятэкі імя Янкі Купалы адмовіла ў правядзенні ў памяшканні гэтай установы дыктоўкі па беларускай мове, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння БНР. Як паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН ініцыятар акцыі палітолаг Уладзімір Падгол, у лісце за подпісам дырэктара установы Алены Кубышкінай адзначаецца, што “бібілятэка імя Янкі Купалы не мае вольных памяшканняў для перадачы іх у часовую ці пастаянную арэнду”.

Нагадаем, 15 сакавіка ў фоісе грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” у Мінску была напісаная першая дыктоўка. У ёй удзельнічалі калі 20 чалавек,у тым ліку прадстаўнікі дыпламатычных місій. Паводле Уладзіміра Падгола, дыктоўкі праходзяць кожны дзень у розных гарадах краіны і па-за яе межамі. Апошняя адбудзецца 26 сакавіка.

Агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове з нагоды 90-х угодкаў абвяшчэння БНР адбудзецца 23 сакавіка. У Мінску яе можна будзе напісаць у офісах ТБМ і Партыі БНФ. Таксама дыкоўка прагучыць на хвалях Еўрарадыё 22 і 23 сакавіка.

Паводле БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі