Дзе пройдуць каталіцкія святочныя набажэнствы ў Мінску?

Дзе пройдуць каталіцкія святочныя набажэнствы ў Мінску?

24 і 25 снежня ў каталіцкіх парафіях Мінска праходзяць святочныя набажэнствы з нагоды Раства Хрыстовага. Расклад публікуе партал catholic.by

У парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (архікатэдра) 24 снежня адбудуцца дзве вігіліі: у 19.00 на польскай мове і ў 21.00 на беларускай. 25 снежня тут пройдуць урачыстыя святыя імшы ў 8.15, 10.00, 11.30 і 18.00.

У парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) 24 снежня адбудуцца дзве вігіліі — у 20.00 па-беларуску і ў 22.00 па-польску. 25 снежня тут пройдзе імша ў 8.00 (на польскай мове), у 9.00, у 11.00 (сума), у 13.00 (на польскай мове), у 15.00 (для дзяцей), у 17.00, у 19.00 і ў 21.00.

У парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна Кольбэ (Кунцаўшчына) 24 снежня ў 20.30 пакажуць батлейку, у 21.00 тут пройдзе вігілійная святая імша з удзелам дзяцей, а таксама вігілія для дарослых у 23.00. 25 снежня ў 9.00 тут адслужаць урачыстую святую імшу на польскай мове, затым пройдуць імшы па-беларуску ў 10.30, 12.00, 13.30, 18.00.

У парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св.Роха), што на Залатой Горцы, 24 снежня будзе вігілія ў 21.00. 25 снежня пройдуць набажэнствы у 9.00, у 11.00 (з інсцэніроўкай мюзікла на Божае Нараджэнне для дзяцей), а таксама ўрачыстыя святыя імшы ў 12.30, у 17.00 (для парафіі Св. Андрэя, апостала, і св. Леапольда Багдана Мандзіча, і парафіі Св. Францішка Асізскага). У 19.00 тут не будзе набажэнства.

У парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава) на 24 снежня запланаваная вігілія на 22.00, а на 25 снежня — урачыстыя святыя імшы, якія адбудуцца ў 9.30, 12.00 і 18.00.

Парафія Св. Яна Хрысціцеля (Серабранка) запрашае вернікаў 24 снежня на вігілійную святую імшу ў 20.30 і на святую імшу апаўначы ў 24.00. 25 снежня тут пройдзе польскамоўная ўрачыстая святая імша ў 8.30, у 10.00 адбудзецца імша для дзяцей на беларускай мове і ў 12.00 — дарослая беларускамоўная імша.

Парафія Божага Цела (Герасіменкі, 6/1) 24 снежня правядзе дзве імшы ў 22.00 і ў 24.00, а 25 снежня тут пройдуць дзіцячыя набажэнствы ў 9.00 і ў 10.30, а таксама ўрачыстыя святыя імшы ў 12.00 і ў 19.00.

У парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя) 24 снежня запланаваная адна вігілія ў 21.00, а 25 снежня — тры святочныя імшы ў 10.00, 14.00 і 18.00.

Парафія Святога Антонія ў Малінаўцы 24 снежня праводзіць вігілію ў 18.00, а 25 снежня — урачыстыя святыя імшы ў 9.00 і ў 11.00.

Парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца) 24 снежня запрашае вернікаў на вігілію ў 22.00 і на святую імшу апаўначы ў 24.00. 25 снежня расклад святых імшаў такі: 9.00, 10.30, 12.00, 19.00.

Парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка) 24 снежня ў 19.00 праводзіць вігілію, а 25 снежня — дзве ўрачыстыя святыя імшы ў 10.00 і ў 12.00.

Галоўнае набажэнства беларускіх католікаў пройдзе пад кіраваннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў касцёле Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве. Жывую трансляцыю пакажуць на тэлеканале “Беларусь 1”, пачатак у 21.40. Затым пачнецца трансляцыя з Ватыкану, дзе пройдзе галоўная вігілія ўсіх католікаў свету пад кіраваннем Папы Рымскага Францішка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі