Дзеці-сіроты, вывезеныя баевікамі ў Расію, вяртаюцца ва Украіну
Пра гэта паведаміў генконсул Украіны ў Растове-на-Доне Віталь Маскаленка.
Нагадаем, што ў чацвер ўзброеныя баевікі захапілі аўтобус, на якім на адпачынак у Днепрапятроўскую вобласць ехалі 25 дзяцей-сірот і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Частку дзяцей і двух дарослых пакінулі ва Украіне, а яшчэ 16 дзяцей адправілі ў лагер для бежанцаў у Навашахцінску Растоўскай вобласці Расіі.
З гэтай нагоды Украіна 13 чэрвеня звярнулася ў Еўрапейскі суд па правах чалавека.
Увечары ў пятніцу украінскі дыпламат паведаміў, што дзеці на аўтобусе выехалі з лагера "Данецкі" ва Украіну. Па яго словах, якія перадае gazeta.ua, праз некалькі гадзін дзеці павінны дасягнуць пункта прызначэння.
Фота — kstati.dp.ua