Дзеля "Еўраопта" ў Аршанскім раёне адмянілі антыманапольны бар'ер

Дзеля "Еўраопта" ў Аршанскім раёне адмянілі антыманапольны бар'ер

26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №297 "Аб правядзенні эксперыменту". Гэты дакумент дазволіў ствараць у Аршанскім раёне крамы, нягледзячы на наяўны антыманапольны бар'ер у 20%.

Гэты дакумент, як піша tut.by, дазваляе гандлёвым сеткам або буйных крамам, доля якіх у аб'ёме рознічнага тавараабароту перавышае 20%, з 1 жніўня 2018 года па 31 снежня 2022-га набываць і арандаваць дадатковую гандлёвую плошчу для гандлю ў Аршанскім раёне.

На сёння такую гандлёвую сетку (больш за 20%) мае толькі ТАА "Еўрагандаль" (сетка "Еўраопт"). Кампанія раней ужо прапаноўвала адмяніць антыманапольны парог, аднак супраць гэтага выступалі як іншыя сеткі, так і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Нагодай для сённяшняга рашэння, як піша tut.by, стаў зварот жыхароў пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна. У яны звярнуліся да ўладаў, патрабуючы пусціць да іх "Еўраопт". Мясцовае райпо ў Арэхаўску збанкрутавала і зачыняе крамы. Кошты ў дробных прыватных крамах людзі лічаць завышанымі, а асартымент тавараў — маленькім. "Еўраопт" быў гатовы прыйсці ў пасёлак, а астатнія рытэйлеры не праяўлялі ініцыятыву.

У Арэхаўску жыве каля трох тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі