Дзень бясплатнай працы абвясцілі ў Горках

Дзень бясплатнай працы абвясцілі ў Горках

Горацкі райвыканкам парэкамендаваў кіраўнікам арганізацый горада і раёна 29 лютага правесці дзень бясплатнай працы. Адпаведная абвестка з'явілася на сайце выканкама. 

Заробленыя ў гэты дзень грошы чыноўнікі просяць перавесці на рахунак райвыканкама. Паведамляецца, што грошы пойдуць на добраўпарадкаванне вёсак і саміх Горак перад раённымі "Дажынкамі-2020".

Адзін з работнікаў бюджэтнай арганізацыі Горак распавёў парталу TUT.by, што ім раздалі бланкі заявы. У тэксце пазначана, што работнік сам просіць утрымаць з яго аднадзённы сярэднямесячны заробак. "Але ж гэта нават не рэспубліканскі суботнік! Чаму менавіта ў Горках людзі павінны плаціць? Кіраўніцтва растлумачыла паборы тым, што патрэбныя грошы на "Дажынкі" ў 2020 годзе. Калі шчыра, мы не ў захапленні ад гэтай ідэі", — кажа работнік.

У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацкага райвыканкама журналістам заявілі, што пераводзіць грошы на рахунак ніхто не прымушае — гэта, маўляў, добраахвотнае ахвяраванне.

Дзень бясплатнай працы абвясцілі ў Горках
Так выглядае заява, якую раздаюць у Горках / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі