Дзевяць тыграў, спыненых на польска-беларускай мяжы, завезлі ў заапаркі

Дзевяць тыграў, спыненых на польска-беларускай мяжы, завезлі ў заапаркі

Дзевяць тыграў, якіх Беларусь не прапусціла на сваю тэрыторыю, развезлі па польскіх заапарках. Сямёра трапілі ў Познань, яшчэ два — у Члухаў у Паморскім ваяводстве. Адзін з іх — у цяжкім стане, перадае tvn24.pl.

Як распавядала Еўрарадыё, 10 тыграў ехалі з Італіі ў Расію. На мяжы з Беларуссю выявілася, што на жывёлаў няма ўсіх неабходных дакументаў. Звяроў вярнулі на тэрыторыю Польшчы. Там яны некалькі дзён знаходзіліся ў скрынях у фуры. Кармілі іх курыным мясам, якое куплялі ў краме, уладальнік лёсам жывёлаў не цікавіўся. 

Урэшце тыграў пагадзіліся ўзяць польскія заапаркі. 

"Яны прыехалі. Худыя, абязводжаныя, з запалымі вачыма, шкурамі, пакрытымі памётам, выпаленнымі мачы, у поўным стрэсе, без волі і жадання жыць. Крывыя хрыбты, страшны смурод у машыне", — напісала прэс-служба Познаньскага заапарка ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

Прэс-сакратарка Познаньскага заапарка Малгажата Хадыла распавяла, што адзін з тыграў быў узбуджаны і агрэсіўны, таму яго баяліся выпускаць са скрыні. "Мы не маглі рызыкаваць жыццём людзей. Жыццё гэтых жывёл для нас вельмі каштоўнае, але яно не з'яўляецца больш каштоўнай, чым жыццё ўсяго нашага экіпажа", — дадала яна. Урэшце грузавік з тыграм адправілі ў ангар, дзе яму зрабілі ўкол снатворнага. 

У адной са скрыняў, па словах прэс-сакратара заапарка, не было прыкметаў жыцця. На шчасце, пазней высветлілася, што тыгр жывы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі