Джо Байдэн: ЗША гатовыя дапамагчы Украіне аднавіць эканоміку
З такой заявай выступіў віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў, выступаючы сёння ў Кіеве.
Па словах Байдэна, якія перадае Радыё "Свабода", ва Украіне яшчэ шмат трэба зрабіць для пераадолення карупцыі, вырашэння іншых складаных праблем. Вашынгтон гатовы падтрымаць украінскіх лідараў у згуртаванні нацыі, у забеспячэнні энэргетычнай незалежнасці краіны, дадаў амэрыканскі віцэ-прэзідэнт.
Выступаючы перад чальцамі ўкраінскага парламента, Байдэн сказаў, што прэзідэнцкія выбары ва Украіне 25 траўня стануць "самай важнай падзеяй" у гісторыі дзяржавы.
Фота — Reuters