Дзмітры Мядзведзь асуджаны на 3 гады "хіміі"

Прысуд суду аказаўся нечакана "мяккім" — тры гады пазбаўлення волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы. Тое, што ў народзе называюць "хімія".

Міжволі даводзіцца параўноўваць гэты прысуд з тым, што быў вынесены расіянам Брэусу і Гапонаву. Розніца — бянтэжыць.

Бо Мядзведзя не абвінавачвалі ў збіцці 15 міліцыянтаў, сведкі з боку абвінавачання сцвярджалі толькі, што ён наносіў удары рукамі па дубінках спецназу. Дзяржабвінаваўца у сваім выступе сфармуляваў "даказаную віну" так: "Па папярэдняй змове ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу".

Застаецца спадзявацца, што прадстаўнікі АБСЕ, якія сёння ўпершыню прысутнічалі на працэсах, змогуць даць юрыдычнае тлумачэнне дзівацтвам чарговых прысудаў па справе "19 снежня".

Мядзведзя вінавацяць у збройным супраціве і гвалтоўных дзеяннях супраць некалькіх міліцыянтаў. Нібыта ён імкнуўся прарваць ачапленне, наносіў удары нагамі. Пры гэтым Мядзведзь нібыта карыстаўся металічнымі прутамі, бутэлькамі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"

10-10. На першых радах сядзяць пацярпелыя - 6 супрацоўнікаў АМАПа. Суд пачаўся.

10-15. Суд вырашае аб прызнанні пацярпелых. Усе пагадзіліся прызнаць пацярпелымі спецназаўцаў. Суд прызнаў іх пацярпелымі. Далей выступае пракурор Мазоўка. Суддзя Алена Рудніцкая дапытвае Дзмітрыя Мядзведзя. Ён не прызнае сваёй віны.

10-25. Паказанні Мядьведзя:

У 22-00 я сустрэўся са знаёмым на вакзале па справах бізнесу. Сын гуляў у Серабранцы з сябрамі, я планаваў сустрэцца з ім каля прыпынку на плошчы Незалежнасці і паехаць дахаты.

Мы сустрэліся.Я пабачыў на плошчы шмат людзей. Сын захацеў паглядзець, што там робіцца і адшукаць у натоўпе сваіх сяброў. Я настойваў на тым, каб адправіцца дамоў. Затым я пагадзіўся разам з ім падысці да помніка Леніна і забраць сынавых сяброў.

Я заўважыў, што шкло ў дзвярах было пабітае, але людзей побач не бачыў. Затым з’явіліся міліцыянты са шчытамі. Пачалася патасоўка. Нейкі хлопец упаў, тады я паспрабаваў дапамагчы яму падняцца. У гэты час натоўп пайшоў проста па мне.

Пачуліся ўдары. Я закрываўся рукамі, але ўсё роўна атрымаў па галаве. Сыйсці адтуль я не мог, паколькі было шмат людзей. Я ўпаў.

10-30.Задае пытанне пракурор: Як Вы абараняліся.

Мядзведзь тлумачыць: закрываўся рукамі ад дубінак, удары сыпаліся з усіх бакоў.

Мне нехта дапамог выбрацца адтуль. Я сустрэў сына і спрабаваў адтуль сысці. Аднак праходы былі закрытыя. Мы з сынам вярнуліся да помніка Леніну, дзе нас затрымалі і загрузілі ў аўтамашыну.

Пракурор: ці прымалі Вы актыўныя дзеянні?

Мядзведзь: Не, толькі закрываўся рукамі ад удараў.

Пракурор: Што рабілі астатнія людзі?

Мядзведзь: Не бачыў, паколькі закрываўся ад удараў.

Пракурор: Ці супраціўляліся вы пад час затрымання?

Мядзведзь: Мы спакойна зайшлі ў аўтамабіль Амапу.

Затым пытанні абвінавачанаму задае адвакат

10-36. Пачаўся допыт пацярпелых. Першы з іх - Аляксей Сакач, 1983 года нараджэння, міліцыянер палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. Кажа, што з абвінавачаным не знаёмы. Ён распавядае: "Мы сталі ў ланцуг перад Домам урада ў 22:30. Там было чутно, як паўстанцы білі шкло на ўваходзе. Праз некаторы час людзі хлынулі на нас з ударамі па шчытах. Мы бачым натоўп агрэсіўна настроеных людзей (яны крычалі). Мы іх адсеклі ад ганка Дома Ураду, натоўп знаходзіўся перад намі".

Кажа, што нічога не бачыў - шлем запацеў, на яго пасыпаліся ўдары. чым і як білі сказаць не можа. Нікога з тых, хто наносіў удары, не запомніў.

Пачынаецца допыт наступнага пацярпелага - Андрэй Палавінкін, 1983 года нараджэння. Ён кажа, што 19 снежня працаваў на Плошчы ў цывільнай форме. На пытанне, што адбывалася на Плошчы, кажа "Людзі крычалі лозунгі", але якія канкрэтна, удакладніць не можа. Кажа, што стаяў з партатыўнай радыёстанцыяй. Яму у натоўпе быў нанесены ўдар ззаду. Абярнуўся - убачыў чалавека, які ўцякаў.

11-00. Пацярпелага Палавінкіна дапытвае адвакат.

11-05. Наступны пацярпелы - міліцыянер палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Дзмітрый Лявіцкі.

Пацярпелы Лявіцкі не бачыць  супярэчнасцей у сваіх сённяшніх і ранейшых паказаннях.  У вусных паказаннях ён казаў, што атрымаў тыя ж пашкоджанні выпадкова - нехта паваліўся і трапіў яму пад шчыт. Усё было выпадкова. Людзі пыталіся выйсці з "калідора". Гэта было ў той момант, калі людзей саджалі ў спецтранспарт.

11- 25. Наступны пацярпелы Сяргей Масальскі паведаміў, што рассякаў разам з астатнімі натоўп на дзве часткі, бачыў як прарвалі ланцуг Амапу і некаторых супрацоўнікаў аблівалі з агнетушыцеляў. Затым у міліцыянтаў сталі вырываць гумовыя дручкі і наносіць удары па міліцыянтах. Мне нанеслі ўдар па скроні,- паведамляе ён. Таксама ён кажа аб тым, што паказанні пад час следства больш дакладныя, і што сапраўды ён бачыў нейкі агонь.

11-35. Дапытваюць яшчэ аднаго пацярпелага міліцыянта - Віталя Піліпейка. Ён сцвярджае, што два чалавекі заміналі яму рухацца, нехта выцягваў яго з ланцуга, а таварышы вярнулі мяне ў строй. У нейкага мужчыны справа ён заўважыў чаранок ад рыдлёўкі. Людзі наносілі ўдары па шчыце і нагах, а затым нехта абліў мяне з вогнетушыцеля. Ён таксама падцвярджае, што бачыў. як з натоўпу кідалі арматуру.

11-40. Дапытваюць апошняга пацярпелага -Ягор Каравай. Ён чуў, як выкрыквалі лозунгі і зневажалі міліцыянтаў. Адзін раз я атрымаў ззаду удар па галаве, больш мяне не білі, - кажа ён. Я звяртаўся да медыкаў - у мяне была гематома.

11-50. Дапыталі ўсіх пацярпелых - міліцыянты палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Аляксей Сакач, Андрэй Палавінкін, Дзмітрый Лівіцкі, Сяргей Масальскі, Віталь Піліпейка, Ягор Каравай. Пацярпелыя пакінулі судовую залу.Аднак запрашаюць новых пацярпелых. Іх трое.

11-58. Дапытваюць Аляксея Кашталана, намесніка камандзіра палка спецыяльнага прызначэння. Ён распавядае, што людзі былі агрэсіўныя і білі шкло ў Доме ўраду. Бачыў, як палівалі з вогнетушыцеля і білі супрацоўнікаў чаранкамі ад рыдлёвак і вудзільнамі.На пытанне адваката пацярпелы прызнаўся, што не бачыў абвінавачанага

12-05. Дапытваюць Руслана Волкава, Ён патлумачыў, што чуў шум, грохат, чуў як б'юць шкло.Атрымаў удар па назе, але нікога не запомніў, абвінавачанага не бачыў.

12-10. Яшчэ адзін пацярпелы - Юрый Дземідовіч. Ён бачыў натоўп са сцягамі і чуў, як б'юць шкло. У наш бок паляцелі палкі і сметніца. Нас білі па нагах.Было адчуванне, што людзі хочуць зрабіць пабоішча. Мне разбілі вусны сарваўшы забрала шлёма, паведамляе "Вясна".


12-25. Пацярпелыя сыходзяць. Дапрашваюць прадстаўніка грамадскага абвінавачвання Лепеша. Ён кажа, што нанесены урон - разбітыя вокны, пашкоджаныя дзверы. Агульная сума - 14 млн 48 тыс 150 рублёў. 21 лютага сума ўрона была ўнесена, ён цалкам пагашаны. Таму грамадскае абвінавачванне адмаўляецца ад кампенсацыі, паведамляе "НН".

12.33 Перапынак у працэсе.

14-11. З'явіліся апошнія пяць пацярпелых. Гэта тыя ж самыя людзі, што давалі паказанні на працэсе Брэўса і Гапонава

Суддзя не просіць у пацярпелых пашпарты і не пытаецца пра адукацыю.

Пацярпелы Булавацкі 1984 года нараджэння.

«З 14 00 мы дзяжурылі за Палацам Рэcпублікі. Што адбывалася на плошчы - не ведаю, знаходзіліся ў транспарце. Навіны атрымлівалі па радыё - ведалі, што на плошчы былі людзі з «актыўнымі» паводзінамі».

На плошчы Незалежнасці ланцугом двінуліся ад Касцёла да Дому Урада. Натоўп быў агрэсіўна настроены, у нас ляцелі пластыкавыя бутэлькі, нас імкнуліся паваліць.Білі ў шчыты, рукамі, нагамі. Наша задача была выйсці да цэнтральнага ўваходу ў Дом Урада.

«Пасля быў загад рассякаць натоўп на дзве часткі, узялі ў кола і агрэсараў пагрузілі ў аўтазакі. Пры супраціве з мяне садралі шлем, наносілі ўдары кулакамі».

Чалавека, які наносіў удары не запомніў. але асобных "агрэсіўных" - так.

14-31. Пацярпелы Дзмітры Скараход 75 г.н.

Паказанні амаль супадаюць - пра падзеі на плошчы ведаў з радыёэфіра, пасля каманда выдвінуцца на вул. Герцэна. Пачаўся пагром - білі шкло ў Доме Урада

"Натоўп імкнуўся прарваць наш ланцуг, фізічнае ўздзеянне - хуткім крокам хацелі разарваць наш ланцуг, выказвалі намер прайсці да Дома Урада. Мяне выцягнулі за адзенне, сарвалі каску і нанеслі некалькі ўдараў па галаве. У нас кідалі снег, лёд, бутэлькі пластыкавыя і нейкае смецце»

Пацярпелы Кудравец 79 года нараджэння. Адразу сказаў, што бачыць Мядзведзя ўпершыню

Просіць зачытаць свае паказанні - каб узгадаць, таму што пісаў даўно (18 лютага), і так адразу не можа ўспомніць. Пракурор просіць рассказаць спачатку тое, што пацярпелы памятае і так.

Рассказвае ён тое самае што і астатнія - нецэнзурная брань, хапалі за форменнае адзенне. ЯГо білі палкамі і жалезным прутом. Пасля звярнуўся ў шпіталь МВД, дзе яму калолі ўколы. Хто нанёс яму ўдар - не памятае.

Яшчэ раз паўтарае, што Мядзведзя ніколі раней не бачыў.

Пацярпелы Зінкевіч 75 г.н.

Кажа, што ў яго кідалі лёд, драўляныя чаранкі, узгадаў чалавека ў міліцэйскай форме, па апісанні сітуацыі мае на ўвазе Класкоўскага. Ізноў узгадваецца вогнетушыцель. Адчуў сябе дрэнна, пайшоў у машыну "хуткай" якая стаяла побач, атрымаў першую дапамогу.

Дзеянні Мядзведзя апісаць не можа.

14-43. Пацярпелы Комар 1970 г.н. Бачыў, як натоўп пачынае агрэсіўна рэагаваць. Падчас папытак прарыву яго ўдарылі сзаду ў цемя, сцянуўшы напалову шлем.

Мядзведзя не бачыў.

14-47. Апытаныя ўсе 15 спецназаўзаў. на гэтым допыт пацярпелых скончаны.

Зараз выклікаюць сведкаў Сведка Дударчык Алег 75 года нараджэння. працуе ў ГУВД Мінгарвыканкама. Ён і затрымаў Мядзведзя на плошчы.

Ён кажа, пра вялікае скапленне людзей, якія кіраваліся на плошчу Незалежнасці, па радыё даведаліся пра тое, што адбываецца ля дому ўраду. Як і з пацярпелымі, сведку нецэнзурна лаялі. Білі рукамі-нагамі па шчытах, гумовымі палкамі (якія адбіралі ў міліцыянтаў), была каманда высунуцца да універсітэта Танка.

Кажа, што Мядзведзь быў у ліку актыўных удзельнікаў акцыі, якія рухаліся ад Дома Урада. Пры затрыманні не праяўляў супраціву, але выкрыкваў лозунгі антыдзяржаўнага характару, фізічнага супраціву не было.

15-00. Другі сведка - Грысенка, 85 г.н. міліцыянт. Абвінавачанага бачыў. Кажа, што затрымлівалі людзей ля Дома Краду, дзе "прапаноўвалі прайсці" ў аўтазак. Мядзведзь быў сярод тых людзей, якіх яны акружылі. Ён пайшоў сам.

Мядзведзь пытаецца, на якім канкрэтным месцы яго затрымалі. Сведка сказаў, што масу людзей затрымалі да Дома Урада. Больш канкрэтна не казаў.

15-16. Суддзя праводзіць пералік знойдзеных на плошчы прадметаў. 30 снежня праведзены ператрус дома ў Мядзведзя.

Падазроных прадметаў падчас ператрусу не было знойдзена.

15-32. Пытанні да абвінавачанага.

У тэлефоне знойдзеныя фатаздымкі з панарамай будынку гарвыканкама, зробленыя з боку Дома Урада.

Мядзведзь: Як толькі я падышоў да помніка, я нічога не бачыў, зрабіў некалькі кадраў - без усялякіх мэтаў.

Пракурор: На плошчу вы прыехалі а 22-й, а першы званок зарэгістраваны ў 20,42. пасля званкоў з гонага тэлефона няма.

Адвакат прадастаўляе хадатайства працоўнага калектыва з характарыстыкай. Другое хадатайства: жонка зараз у дэкрэце, а таксама мае крэдыт у "Прыёрбанку". Зачытваецца характарыстыка ад калегаў па працы - ацэнены калегамі вельмі высока. Адзначаюць, што выпадку зняволення Мядзведзя, шматлікія кампаніі адмовяцца заключаць з імі кантракты.

15:42. Прадэманстравана відэа з плошчы.

Відэа дэманстравалася без гуку, пасля гук уключылі, але разабраць словы было немагчыма.

Да таго як карцінка была бачнай, быў чутны шэпт "Жах!" на карцінцы, дзе міліцыя нападае на людзей.

Відэа абарвалося, на экране ўзнік Лукашэнка. Па зале пракаціўся смех.

Мядзведзь убачыў на відэа сябе. На відэа ён імкнецца закрыць твар рукамі.

15:45. Адвакат: што канкрэтна вы бачылі на відэа?

Мядзведзь: Я стаю ў натоўпе, закрываю твар рукамі. Па дубінцы я ўдарыць не магу, бо знаходжуся далёка. Зараз гэты фрагмент прадэманструюць паўторна.

Пракурор: ці мелі вы магчымасць пакінуць плошчу? Па запісу бачна, што вы маглі пакінуць плошчу? чаму не пакінулі?

Мядзведзь: ззаду было пуста, я падыйшоў каб падняць чалавека.

15:55. Абвяшчаюцца спрэчкі бакоў.

Пракурор кажа, што абвінавачаны віны не прызнаў, але з улікам даследваных доказаў (праз допыт пацярпелых), вінатавасць абвінавачанага даказана ў поўным аб'ёме.

Мядзведзю ставіцца ў віну ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Яму інкрымінуюцца ўдзел у мерапрыемстве ў папярняй зомве, і не важна, што пацярпелыя яго не пазналі.

Версія, што абвінавачаны проста абараняўся - не з'яўляецца праўдзівай, бо ўдар міліцыя нанесла толькі адзін і гэта была абарона з боку міліцыі.

Пракурор: абвінавачаны меў магчымасць пакінуць плошчу, але не скарыстаўся магчымасцю, таму састаў злачынства даказаны. Ацягчаючыя абставіны: змова злачынная. Пракурор патрабуе (з улікам хадатайстваў) 4 гады строгага рэжыму.

Адвакат: Сёння прагучала трэцяе абвіненне з пачатку разгляду справы.

Сёння было новае абвіначванне - папярэдняя змова, якую пракурор просіць лічыць як ацягчаючую абставіну. На мінулым працэсе пра такое гаворкі не ішло - 1 сакавіка нічога пра змову не казалася. Ніводнага доказу у пацверджанне абвінавачвання няма. Больш за тое, многія абвінавачванні - спроба выдаць жаданае за рэальнае, абвінавачанне, мякка кажучы, не з'яўляецца праўдзівым

Па вызначэнні слова "пагром" - рэакцыйна-шавіністычнае злачынства, што супраджаецца масавымі забойствамі, разграбленнем. Адкуль узяліся пагромы? Што і каго грамілі - невядома, проста перапісана фармулёўка ў артыкуле. Наступнае -- падпал. Якая маёмасць знішчана агнмё? Узгадваліся нейкія анучы, што гарэлі, але так ніхто і не змог узгадаць.

"Узброены супраціў" - гэта наяўнасць зброі. Зброя паводле закона - гэта не рыдлёўкі і палкі і г.д.

Таму узброенага супраціву не было.

Знішчэнне акон і дзвярэй. Першапачаткова замест слова знішчана было слова "пашкоджана" Далей пішацца "Знішчана"

Вызначэнне ўрону было складзена такім чынам: разбітыя вокны, пашкоджана 14 дзвярэй, адарвана труба.

Рамонт не праводзіцца пасля знішэння.

Адвакат: напісана ў абвінавачванні: Скараходу нанесена траўма - сатрасенне мозга. Лёгкая траўма, а ў экспертным заключэнні - зусім іншыя траўмы. Практыка прымянення арт. 293 у РБ не вытрымлівае крытыкі. Нават банда якая займаецца грабёжом-забоствамі-і.т.д. адказвае толькі за свае дзеянні.

Яго нельга судзіць толькі за прысутнасць. Кожная асоба павінна несці адказнасць выключна за свае дзеянні. Устанавіць, хто нанёс пашкоджанні міліцыянтам, павінна папярэдняе расследаванне, і органы папярэдняга расследавання не могуць выканаць сваю працу.

Канкрэтныя дзеянні Мядзведзя: у абвінавачанні "шматлікія ўдары нагамі па шчытах". Пацярпелых, 2 сведкі, і трохсекундны ролік, на трохсекундны ролік на якіх суседу Мядзведзя наносяць удары. Наннясення ўдараў нагамі небачна.

Калі гаворка ідзе пра пранікненне ў Дом Урада, варта звяртацца да 292 артыкула.

16:25. Мядзведзь - апошняе слова:

Я хацеў бы сказаць, што калі я трапіў у такую сітуацыю, па-першае ніякай агрэсіі не было і няма, на відэа бачна, што я адбіваўся - але два ўдары па галаве атрымаў, адзін з кравападцёкам. Арыштоўвалі мяне ля помніка, я хацеў сысці ад гэтага кашмару. Прайсці было немагчыма - я спакойна накіраваўся да машыны.

Па уроне - калі я быў за 20 метраў ад ганка, я не магу адказваць за людзей, якія білі шкло. я - мірны чалавек, у мяне былі вялікія планы, новыя тэхналогіі ў будаўніцтве, стварэнне таннага жылля. Супрацоўнічаў з адным з вядомейшых архітэктараў Расііі. Хацеў выкарыстоўваць яго тэхналогіі.

Тое што здарылася - кашмарна.

Суд удаліўся для вынесення прысуду.

Прысуд будзе вынесены а 18:30.

фота: Наша Ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі