Дзмітрыю Дароніну абвінавачванне пакуль не выставілі
Пасля затрымання 14 сакавіка ён працягвае заставацца ў статусе падазраванага па справе аб "масавых беспарадках".
Толькі 24 сакавіка, калі скончыцца 10-сутачны тэрмін утрымання пад вартай, стане вядома, ці прад'явяць Дароніну абвінавачванне ў межах крымінальнай справы па падзеях 19 снежня, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".