Дзяніс Дзянісаў: Я вярнуў усе грошы, нават больш, чым за мяне закладвалі
Дзяніс Дзянісаў вярнуў грошы ўсім, хто здаваў іх яму на заклад. Пра гэта былы палітвязень паведаміў у інтэрв’ю Еўрарадыё.
Дзяніс Дзянісаў: Мне ўдалося разлічыцца з гэтымі людзьмі. Усе спісы, якія ў мяне былі, усе людзі, якія там былі запісаныя — з усімі я разлічыўся”. Нагадаем, скандал разгарэўся ў кастрычніку, калі стала вядома, што грошы, якія доўгі час збіраліся для выкупу Дзянісава, таемна зніклі. Былога палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён проста не хоча іх вяртаць.
Пазней высветлілася, што грамадскім арганізацыям грошы (амаль 5 тысяч долараў) былі вернутыя. Прыватным асобам Дзянісаў паабяцаў неўзабаве вярнуць як мага хутчэй. Былы палітвязень у гэты момант навучаецца ў Польшчы.
У тэлефоннай гутарцы з Еўрарадыё ён адзначыў, што раздаў больш грошай, чым закладалася.
Дзяніс Дзянісаў: “На гэты момант я аддаў ужо больш грошай, чым мне аддала дзяржава. Заклад быў 15,5 мільёнаў рублёў, а я вярнуў больш за 16 мільёнаў. Гэта таму што тыя грошы, якія збіраліся на заклад, — гэта адна сума, а грошы, якія былі аддадзены на заклад, — гэта ўжо іншая сума. Я магу вярнуць 15,5 мільёнаў, але я не магу аддаць столькі, колькі сабрала Жанна Ямайкіна. Яна сабрала больш”.
Жанна Ямайкіна, ініцыятар і арганізатар акцыі “Падаруй свабоду палітвязню”, была ўражаная падобнымі абвінавачаннямі.
Жанна Ямайкіна: “Сабралі мы сапраўды трошкі больш — недзе на 200 долараў. Гэтыя грошы пайшлі на розныя арганізацыйныя моманты. Пакідаліся грошы на праезд — трэба было ездзіць да мамы Дзяніса, перадаваць ёй грошы. Але гэтых грошай у спісах Дзянісава не было”.