Эдвард Сноўдэн ізноў згубіўся?
Шэраг СМІ сёння паведаміў, што збеглы агент ЦРУ пакінуў капсульны гатэль "Паветраны экспрэс" у маскоўскім аэрапорту Шарамеццева.
Аднак прадстаўнікі гатэля паведамілі інфармагенцтву РБК, што Сноўдэн у іх наогул не жыў.
Тым часам адвакат Анатоль Кучарэна, які кансультуе Сноўдэна, паведаміў, што амерыканец, па яго інфармацыі, не пакідаў Шарамеццева.
Нагадаем, што на мінулым тыдні амерыканец падаў афіцыйны запыт у Федэральную міграцыйную службу Расіі на часовы прытулак. Гэтая працэдура можа заняць ад некалькіх дзён да трох месяцаў. На гэты час Сноўдэну будзе прадстаўлена даведка на права знаходжання ў краіне і вольнае перамяшчэнне па ёй.
Фота — Fotobank.com