Сноўдэн атрымаў грамадзянства РФ, пад мабілізацыю ён не трапляе

Эдвард Сноўдэн / Getty images
Эдвард Сноўдэн / Getty images

Амерыканец Эдвард Сноўдэн атрымаў расійскае грамадзянства. Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін (у дакуменце, дарэчы, 72 прозвішчы). Былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША ўжо больш за дзевяць гадоў жыве ў Расіі. Заяву на атрыманне расійскага грамадзянства Сноўдэн падаў у лістападзе 2020-га. Летась ён атрымаў бестэрміновы від на жыхарства ў РФ.

Сноўдэн выдаў журналістам даныя аб праграмах па маштабнай сочцы, якой займалася АНБ. У выніку ён уцёк у Ганконг, а адтуль — у Расію (у Маскве больш месяца жыў у транзітнай зоне). У ЗША Эдварду Сноўдэну завочна выставілі абвінавачванні ў шпіянажы і выкраданні дзяржаўнай уласнасці. На радзіме яму пагражае да 30 гадоў зняволення.

Адвакат Сноўдэна Анатоль Кучарэна заявіў, што Эдвард не служыў у расійскай арміі, "не мае практыкі і вопыту вайсковай службы", таму "не падлягае прызыву".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі