Зяленскі паказаў зліў з прагнозам рэйтынгу Пуціна: незадаволенасць няўхільна расце
Зяленскі з данымі пра рэйтынг Пуціна / t.me/V_Zelenskiy_official
Уладзімір Зяленскі апублікаваў здабытыя ўкраінскай разведкай дакументы з прагнозам рэйтынгу Пуціна. Паводле іх, рэйтынг незадаволенасці дзеяннямі прэзідэнта Расіі за бліжэйшыя тры месяцы вырасце за 33%. Пры гэтым рэйтынг ухвалення яго дзеянняў знізіцца і зафіксуецца на ўзроўні ў 55%.
"Мы разумеем, што да Пуціна рэдка даходзіць цалкам праўдзівая інфармацыя без прыкрас. Але нават тое, што ён бачыць у дакументах, якія да яго паступаюць, усё ж дазваляе яму рабіць высновы, — каментуе прэзідэнт Украіны. — У прыватнасці, так званыя прагнастычныя паказчыкі незадаволенасці расіян Пуціным будуць працягваць няўхільна расці. І ён ужо пачаў прызвычайвацца да думкі, што рост незадаволенасці не спыніцца, і гэты паказчык не «дойдзе да плато» да верасня, калі ў Расіі прызначаны парламенцкія выбары".
"Цалкам справядлівы ціск на Расію з нагоды гэтай вайны будзе працягвацца і будзе ўзмацняцца, і не толькі наш ціск. Такім чынам, у верасні Пуцін выступіць з яшчэ горшымі паказчыкамі. На жаль, усе публічныя і непублічныя мірныя прапановы, якія мы рабілі, сустракаліся толькі словамі пра працяг яго вайны.
Унутраная расійская сітуацыя павінна пераканаць нас у адваротным: што мір патрэбены. Украіна прапануе весці перамовы пра годны мір. Відавочна, што тэндэнцыі не зменяцца, і з часам гэта можа азначаць, што пагадненне давядзецца заключаць з кімсьці іншым з Расіі. З кімсьці, хто не будзе закрывацца ад рэальнасці", — дадае Уладзімір Зяленскі.