Эканаміст: Беларусы паедуць у Расію па дарагія пакупкі

Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў эканаміст Сяргей Балыкін. Нагадаем, што з 2015 года ў нашай дзяржаве плануецца ўзняць ПДВ на 2%.

Пры гэтым у іншых краінах Мытнага саюза і Еўразійскай эканамічнай супольнасці падаткі значна ніжэйшыя. У Расіі ПДВ складае 18%, у Казахстане — 12%.

На думку эксперта, адчуюць гэта на сабе вытворцы тавараў не першай неабходнасці.

Балыкін: "Малаверагодна, што грамадзяне Беларусі паедуць купляць хлеб і малако ў Расію ці Казахстан. Альбо нейкія іншыя тавары першай неабходнасці — вопратку, абутак... Проста таму, што сума вельмі невялікая. А з іншага боку, напрыклад, набываць новы аўтамабіль ужо выгадней у Расійскай Федэрацыі, чым у Рэспубліцы Беларусь. Таму я думаю, што нейкія буйныя пакупкі людзі будуць рабіць за мяжой — тыя ж аўтамабілі".

Фота — sq.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі