Эканаміст: Каб на нешта разлічваць, трэба выконваць, дзякаваць і кланяцца

110909 Zbanau_site.mp3

Еўрарадыё: Сапраўды МВФ мае такі звычай высоўваць палітычныя патрабаванні да краінаў, якія просяць у яго крэдыт?

Сяргей Жбанаў: Я вельмі сумняваюся, што МВФ можа наўпрост высоўваць нейкія палітычныя ўмовы пры крэдытаванні, бо ў МВФ дастаткова эканамічных аргументаў супраць таго, каб сёння не выдаваць Беларусі крэдыт, бо Беларусь не выканала ў поўным аб’ёме ранейшую праграму крэдытавання, гэта па-першае. Па-другое, яна яшчэ не завяршыла ўвесь комплекс падрыхтоўчых мерапрыемстваў. У прыватнасці, сталы прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна казала аб тым нядаўна, што нават праграмы няма ў Беларусі, якую можна было б абмяркоўваць як канву, скажам так, для будучай заяўкі на крэдытаванне. Таму гэтыя глыбокія эканамічныя рознагалоссі дазваляюць мне надзею, што там пры любым раскладзе, нават калі забыць пра статут гэтай арганізацыі, там да палітычных умоваў справа проста не дайшла.

Еўрарадыё: Магчыма, Лукашэнка выкарыстаў палітычную нагоду, каб “затушаваць” справу з МВФ, які не дасць нам крэдыту?

Сяргей Жбанаў: Ні ў адным сродку масавай інфармацыі не праходзіла інфармацыя пра сустрэчу пастаяннага прадстаўніка МВФ з кіраўніком нашай дзяржавы ці нейкім членам яго адміністрацыі. Для таго, каб недзе нешта заявіць, трэба было публічна для гэтага скарыстацца нейкім сродкам СМІ ці магчымасцю падчас сустрэчы. Ні пра першае, ні пра другое мне не вядома. Мне цяжка паверыць, што нехта ўзяў нейкім іншым сродкам паведаміў, што ў іх ёсць нейкія палітычныя патрабаванні. Гэта выглядае сумнеўна.

Еўрарадыё : Але ці можна чакаць пасля такой заявы, што мы ўсё роўна зноў будзем прасіць крэдыты ў МВФ?

Сяргей Жбанаў: Вядома, а куды мы падзенемся? Паколькі сума нашай знешняй запазычанасці павялічваецца. Наколькі мне вядома, па апошніх дадзеных у наступным годзе трэба будзе вярнуць разам з сумай асноўнага доўгу 1,8 мільярда. Праз год яшчэ 3,1 мільярда і г.д. Каб вяртаць такія сумы існуе два варыянты – або прадаваць усё з малатка, што кіраўніцтва наша не хоча, бо хацелася б прадаць даражэй, у найбольш спрыяльны момант, або прасіць грошы ў МВФ. Я не ведаю іншых крыніцаў. Усё, што Расія праз фонд ЕўрАзЭс змагла, яна дала.

Еўрарадыё: У такім выпадку, спадзявацца на шмат нам не даводзіцца?

Сяргей Жбанаў: Каб на нешта спадзявацца, улічваючы перавышаныя намі шматкроць квоты (крэдытаў ЕўрАзЭс і МВФ у мінулым крэдыце), нам трэба толькі выконваць, дзякаваць і кланяцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі