Экс-кіраўніца Нацбанка: Удзячная Лукашэнку, што своечасова мяне вызваліў
Цяпер Надзея Ермакова займае шэраг менш адказных пасадаў і займаецца сваім загарадным домам.
Была кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова ў інтэрв’ю kp.by распавяла, чым займаецца пасля адстаўкі з высокай пасады. У яе мала вольнага часу: яна з’яўляецца старшынёй Саюза жанчын, назіральнага савета Знешэканомбанка, а цяпер яшчэ і ўзначаліла савет ветэранаў Беларусбанка.
У вольны час яна займаецца загарадным домам і разводзіць там сад. Пра звальненне з пасады старшыні Нацбанка не шкадуе і кажа: “Я ўдзячная Аляксандру Рыгоравічу, што своечасова мяне вызваліў. Я сама б пасаромелася папрасіцца”.
Што да цяперашняй палітыкі Нацбанка, то яна лічыць, што кандыдатура Паўла Калаўра на пасаду яго кіраўніка найлепшая з усіх, якія можна было знайсці.
Фота Bymedia