Эксперты АБСЕ заканчваюць вывучэнне справы Алега Бябеніна

Эксперты АБСЕ, якіх беларускія ўлады запрашалі для азнаямлення з праверкай абставінаў смерці журналіста Алега Бябеніна, заканчваюць працу ў Мінску, паведамляе Радыё Свабода. Паводле пракуратуры Беларусі, яны, верагодна, скончаць працу 29 кастрычніка. За тры дні працы ў Мінску эксперты АБСЕ азнаёміліся з матэрыяламі праверкі, праведзенай у пракуратуры, сустрэліся з калегамі Алега Бябеніна і ягонымі сябрамі, а таксама з беларускім экспертам, які рабіў ускрыццё. Паводле звестак ад сяброў журналіста, эксперты АБСЕ меліся сустрэцца са сваякамі Бябеніна, аднак пацверджанняў, што гэта было зроблена, пакуль няма.

Афіцыйная праверка абставінаў смерці журналіста працягнутая да 3 лістапада. У пракуратуры кажуць, што дагэтуль не знойдзена дадзеных, якія б супярэчылі версіі пра самагубства Алега Бябеніна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі